Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дублёры пачынаюць і выйграюць!

 

У мінулым годзе тарпедаўскі дубль быў сталым аб’ектам для крытыкі. Маладая каманда, сабраная ці ледзь не з нуля, укамплектаваная гульцамі груп падрыхтоўкі, за ўсё першынство набрала толькі восем ачкоў і яшчэ ў сярэдзіне сезону трывала ўгразла на самым дне турнірнай табліцы, адкуль ужо не змагла выбрацца. Але калектыў пад кіраўніцтвам Сяргея Ярмоленка, стаічна перанес змену пакаленняў і перыяд станаўлення, і практычна тым жа складам уступіў у новы сезон з жаданнем даказаць, што годны большага, чым долі аўтсайдэра.

У першым жа туры жодзінскіх дублёраў чакала сур’ёзнае выпрабаванне леташнім сярэбраным прызёрам – брэсцкім «Дынама». І на пачатковым адрэзку матчу здавалася, што тарпедаўцам у гэтым паядынку давядзецца вырашаць толькі адну задачу – выстаяць. Але ўжо неўзабаве гульцы ў чорнай форме сталі ўцякаць у хуткія і даволі небяспечныя контратакі. А далей – больш. Укіданне з аўта, навес у штрафную, брэсцкі брамнік з цяжкасцю дацягваецца да мяча, не можа яго зафіксаваць, і Дзмітрый Галуза праштурхоўвае снарад у сетку – гол!

Гульня працягваецца, і тарпедаўцы не дапушчаюць памылкі, якая напэўна стала бы фатальнай; яны не гуляюць на ўтрыманне, а працягваюць пры любой магчымасці арганізоўваць атакі. І пакідаюць за сабой першы тайм – не толькі па ліку, але і па гульні. Поўнае ўражанне, што гаспадары, у адрозненне ад гасцей, добра ведаюць, што ім трэба рабіць.

Пасля перапынку «Дынама» выраўноўвае гульню, стварае моманты ля варот апанента. І тут жодзінскай камандзе вельмі дапамагае упэўненая гульня галкіпера Эміля Тымбура. Выцягнуўшы некалькі мячоў, ён не дае партнёрам здрыгануцца, рассыпацца, і тарпедаўская абарона выстойвае перад націскам суперніка. Гэта дае магчымасць арганізаваць яшчэ некалькі перспектыўных атак, але адбіваецца стомленасць, хуткасці ўжо не тыя, а ў адным, здавалася б, верным моманце хваляванне не дазваляе трапіць у створ варот. Але і аднаго гола хапае для перамогі – цалкам заслужанай і вельмі важнай. Выдатны пачатак!

30 сакавіка, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ДЫНАМА-БРЭСТ (д) – 1:0.
Гол: Галуза, 19.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Каліноўскі, Галуза, Багданаў, Каралёнак, Гузняк (к), Хендогі (Міхейчык, 77), Макарэвіч (Буга, 87), Сівакоў, Шарамет, Глушакоў.

суббота, 30.03.2019 19:13
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры