Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»
    Падрабязнее
  • Кубкавы матч з БАТЭ пераносіцца на больш позні тэрмін
    Падрабязнее
  • Кубкавы шлях: і зноў суседзі!
    Падрабязнее

Дублёры пацярпелі паразу ў Барысаве

 

Паядынак дублюючых складаў каманд БАТЭ і «Тарпеда-БЕЛАЗ», насуперак устоянаму распарадку, адбыўся не да, а пасля гульні асноўных складаў. Перанос адбыўся па просьбе барысаўчан, у якіх шэраг гульцоў быў задзейнічаны на вучэбна-трэніровачным зборы юніёрскай зборнай. Тым самым трэнеры абедзвюх каманд атрымалі магчымасць даць пагуляць тым, хто ў аўторак застаўся на лаўцы запасных ці выйшаў на поле толькі на некалькі хвілін.

Тарпедаўцам ўдалося забіць «хуткі» гол – яшчэ да заканчэння хвіліны гульнявога часу вызначыўся Анатоль Макараў. Затым прыгожым далёкім ударам Аляксандр Красноў падвоіў перавагу ў ліку. Але казаць аб перавазе было рана, што і пацвердзіў гол Анеса Рушавіча, забіты яшчэ да свістка на перапынак.

На пачатку другога тайма жодзінцы паспрабавалі было павялічыць адрыў, але створаныя моманты не рэалізавалі. А потым быў неверагодны адрэзак гульні БАТЭ, калі барысаўчане тройчы за чатыры хвіліны адпраўлялі мячы ў вароты Яўгена Абрамовіча. І гэта быў вельмі моцны псіхалагічны ўдар, ад якога тарпедаўцы акрыяць не змаглі.

21 чэрвеня. Барысаў, матч першынства дублёраў.
БАТЭ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д)
Галы: 0:1 – А.Макар
аў, 1. 0:2 – Красноў, 24. 1:2 – Рушавіч, 47+. 2:2 – Мухамедаў, 75. Ермаковіч, 77. Мухамедаў, 79.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Джуг
ір (к), Сідар, Канашонак, Асані (Кулінковіч, 61), Паўлюкавец (Смаль, 69), А.Макараў, С.Макараў, Красноў, Салавей (Драчоў, 57).

Фота прэс-службы ФК “БАТЭ”.

среда, 21.06.2017 18:05
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры