Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дублёры пацярпелі разгром

 

Чарговы матч першынства дублюючых складаў тарпедаўская моладзь прайграла з лікам – 5:0. Разграміў «аўтазаводцаў» на іх полі салігорскі «Шахцёр».

У першым тайме татальны дыктат гасцей прывёў да двух мячоў у вароты гаспадароў. Выйшаўшы з распранальні пасля перапынку, «аўтазаводцы» паспрабавалі пераламаць ход паядынку і правялі некалькі перспектыўных нападаў. Аднак вынікам гэтага ўсплёску актыўнасці стала толькі трапленне ў крыжавіну і два нерэалізаваных выхаду адзін на адзін з брамнікам. А неўзабаве «Шахцёр» змог вярнуць сабе ініцыятыву і яшчэ тройчы адправіў мяч у сетку жодзінскіх варот.

27 кастрычніка, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ШАХЦЁР (д) – 0:5.
Галы: 0:1 – Стаскевіч, 34. 0:2 – Стаскевіч, 38. 0:3 – Кавалёў, 71. 0:2 – Кавалёў, 77. 0:5 – Казакоў, 83.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бандарчук (Галамака, 80), Шарамет (Глухоўскі, 64), Гузняк, Лабаноўскі (к), Лявіцкі, Багданаў, Каліноўскі, Сівакоў (Глушакоў, 77), Дз.Каралёнак, А.Каралёнак, Галуза.

суббота, 27.10.2018 17:16
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры