Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Паўлавец, Ілля Джугір і Яўген Абрамовіч наведалі жодзінскую школу №8
    Падрабязнее
  • Аб карысці кантрольных паядынкаў
    Падрабязнее
  • Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»
    Падрабязнее

Дублёры пацярпелі разгромнае паражэнне

 

З нечаканым вынікам завяршыўся матч дублюючых складаў каманд «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Гомель». Аўтазаводцы ў сябе дома пацярпелі разгромнае паражэнне з лікам 2:5.

Спачатку нішто, здавалася б, не прадвяшчала такой развязкі. У першым тайме ў гульні было шмат вэрхала, тарпедаўцы часта рабілі недакладныя перадачы, гублялі мяч, аднак нават змаглі адкрыць рахунак. Але перад самым свістком на перапынак «Гомель» паспеў адыграцца.

У другім тайме ініцыятывай завалодалі госці. А ў тарпедаўцаў мала таго, што зусім нічога не клеілася ў будаванні, дык яшчэ і абарона пачала «сыпацца». Пройгрыш барацьбы за мяч пры падачы гасцямі «стандарту», ​​памылка варатара, неасцярожная гульня ў штрафной, якая прывяла да адзінаццаціметровага ўдару… Права на пенальці атрымалі і аўтазаводцы – але яго выкананне стала адзіным момантам, які атрымалася рэалізаваць. Вынік – буйное паражэнне і страта лідзіруючай пазіцыі ў турнірнай табліцы.

26 траўня, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ГОМЕЛЬ (д) – 2:5.
Галы: 1:0 – Драчоў, 41. 1:1 – Адамака, 44. 1:2 – Адамака, 68. 1:3 – Адамака, 70-пен. 1:4 – Янчанка, 78. 2:4 – Джугір, 81-пен. 2:5 – Барадзін, 83.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч, Бялко, Джугір (к), Сідар, Канашонак, Смаль, А.Макараў, С.Макараў, Кулінковіч, Красноў, Драчоў (50, Цурко).

пятница, 26.05.2017 20:20
Актуальная інфармацыя

22 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

13:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ (2000 г.н.)

партнёры