Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Дублёры аўтазаводцаў перамагаюць лідэраў і самі ўваходзяць у лідіруючую групу

 

У сёмым туры першынства дублюючых складаў тарпедаўцы на сваім полі абгулялі «Крумкачоў» з лікам 4:2 і самі замацаваліся ў лідзіруючай чацвёрцы каманд – адставанне жодзінцаў ад першага месца цяпер складае ўсяго адно ачко.

Аўтазаводцы цалкам маглі і зусім разграміць супернікаў – па ходзе сустрэчы яны вялі чатыры мячы. Яшчэ ў пачатку гульні Дзмітрый Бялко з межаў штрафной прабіў у блізкі верхні кут. Затым вароты менчукоў «расстраляў» Аляксандр Драчоў. Адразу пасля перапынку зноў Бялко на хуткасці прайшоў па флангу і прастрэліў-ударыў у штрафную – ад нагі абаронцы мяч заляцеў у сетку. Яшчэ некалькі хвілін – і Антон Кулінковіч у даігроўцы вуглавога адпраўляе ў вароты «крумкачоў» чацвёрты мяч.

Але «Крумкачы» не дарма доўгі час узначальвалі турнірную табліцу. Паражэнчых настрояў у іх шэрагах не было і блізка. Госці здолелі дадаць абаротаў сваім нападам і ў прыгожым стылі адыгралі адзін мяч. Пасля гэтага тарпедаўцы сталі больш увагі надаваць абароне, перыядычна арганізоўваючы імклівыя контратакі, і ўпэўнена вялі справу да перамогі. І ўсё ж захаваць буйную перавагу ў ліку не атрымалася – неадназначны пенальці, падставай для якога стаў кантакт Яўгена Абрамовіча з Аляксандрам Філановічам, дазволіў «Крумкачам» пад заслону сустрэчы яшчэ раз паразіць тарпедаўскія вароты. Большага гаспадары ім не дазволілі.

10 мая, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – КРУМКАЧЫ ​​(д) – 4:2.
Галы: 1:0 – Бялко, 9. 2:0 – Драчоў, 25. 3:0 – Кавалёў, 47-аўта. 4:0 – Кулінковіч, 56. 4:1 – Філановіч, 59. 4:2 – Лісаковіч, 89-пен.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Джугір (к), Сідар (72, Каралёнак), Канашонак, Гатагаў, Паўлюкавец (46, Цурко), С.Макараў, А.Макараў, Кулінковіч, Драчоў (90, Лабаноўскі).
КРУМКАЧЫ: Шунто, Драчоў (к), Невяроўскі, Філановіч, Стрыжэус, Півульскі, Лісаковіч, Забун (46, Бажко, 80, Яравікоў), Кавалёў, Варванін, Санец (46, Ісачэнка).

среда, 10.05.2017 20:44
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры