Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Паўлавец, Ілля Джугір і Яўген Абрамовіч наведалі жодзінскую школу №8
    Падрабязнее
  • Аб карысці кантрольных паядынкаў
    Падрабязнее
  • Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»
    Падрабязнее

Дублёры перамогай пачалі другі круг

 

Багатай на галы апынулася першая гульня другога круга першынства дублёраў, у якой сустрэліся каманды «Іслач» і «Тарпеда-БЕЛАЗ». Выніковы лік матчу, які праходзіў у Мінску, – 3: 5 на карысць аўтазаводцаў.

Жодзінцы з самага пачатку паядынку пазначылі сваю перавагу, і ў цэлым на працягу ўсяго матчу дзейнічалі з пазіцыі сілы. Аднак хібы ў тарпедаўскай абароне дазволілі гаспадарам да перапынку двойчы параўноўваць рахунак. Але ў другім тайме аўтазаводцы паспяхова распарадзіліся створанымі момантамі і адправілі ў вароты суперніка тры мячы запар. Мабыць, толькі некаторая расслабленасць, якія авалодала нашымі хлопцамі пасля ўстанаўлення больш чым камфортнага рахунку, дазволіла «Іслачы» адыграць яшчэ адзін мяч і сысці ад буйнога паражэння.

28 ліпеня, Мінск. Матч першынства дублёраў.
ІСЛАЧ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 3:5.

Галы: 0:1 – А.Макараў, 8. 1:1 – Бурма, 18. 1:2 – С.Макараў, 23. 2:2 – Фірага, 38. 2:3 – Салавей, 60. 2:4 – Цурко, 70. 2:5 – Салавей, 78. 3:5 – Максімовіч, 84.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч (Сідаровіч, 84), Канашонак, Лабаноўскі (Глухоўскі, 84), Асані (Цурко, 46), Кулінковіч (Салавей, 46, А.Каралёнак, 82), С.Макараў, А.Макараў, Багданаў, Драчоў (Д.Каралёнак, 63), Красноў.

пятница, 28.07.2017 19:25
Актуальная інфармацыя

22 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

13:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ (2000 г.н.)

партнёры