Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дублёры саступілі «Іслачы»

 

Аднавілася першынство дублюючых складаў, але пакуль нельга сказаць, што паўза пайшла на карысць тарпедаўскай моладзі. У матчы 18-га тура на сваім полі жодзінскія дублёры саступілі «Іслачы» з мінімальным лікам – 0:1.

Ілля Джугір, Ігнат Сідар, Аляксандр Красноў, Яўген Абрамовіч, якія раз’ехаліся па арэндах, ужо не могуць дапамагчы сваёй камандзе. Склад дубля папоўніўся Яўгенам Каліноўскім і Данатам Бяркоўскім, а з галоўнай каманды ў дапамогу малодшым таварышам адправілі Уладзіміра Шчэрбу, Аляксандра Новіка і Эміля Тымбура.

Гаспадары пачалі жвава і ледзь не адкрылі лік. Госці адказалі востра і атрымалі права на выкананне адзінаццаціметровага ўдару. Але і пасля гэтага на табло засталіся стартавыя нулі – Эміль Тымбур у гэтай дуэлі перайграў Захара Бурму. У далейшым дзеянні разгортваліся па ўсім полі, ад штрафной да штрафной. Каманда Сяргея Ярмоленка глядзелася нядрэнна, быць можа, толькі ў цэнтральнай зоне бракавала звычайнай дзейснай актыўнасці Вадзіма Міхейчыка – пасля траўмы яго вырашылі паберагчы. Дзесьці не хапіла апошняга пасу, у касьці не атрымаўся ўдар, так што забіць «аўтазаводцы» не змаглі. А вось адна з атак «Іслачы», да нашага жалю, усё-ткі мела поспех.

17 жніўня, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ІСЛАЧ (д) – 0:1.
Гол: Фірага, 65.
Нерэалізаваны пенальці: Бурма, 4 (варатар адбіў).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Шарамет (Глухоўскі, 46, Бяркоўскі, 78), Канашонак, Новік, Лабаноўскі (к), Шчэрба, Багданаў, Глушакоў (Каліноўскі, 67), А.Каралёнак (Сівакоў, 82), Дз.Каралёнак, Галуза.

пятница, 17.08.2018 20:37
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры