Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дублёры саступілі мінскім аднаклубнікам

 

У апошнім выязным паядынку сезону дублёры «аўтазаводцаў» у Мінску саступілі сталічным аднаклубнікам.

Хуткі гол гаспадароў, які адбыўся ўжо на першай хвіліне, не зламаў гульню жодзінцаў, і неўзабаве Іван Сівакоў змог аднавіць раўнавагу. Зноў парушыў яе на зыходзе першага тайма прызначаны ў вароты гасцей пенальці, які рэалізаваў Дзмітрый Лiсаковiч. Ён жа забіў трэці гол сваёй каманды. Мікалай Макарэвіч змог адыграць адзін мяч, але, як ні стараліся, выратаваць хоць бы адно ачко жодзінцам не ўдалося.

23 лістапада, Мінск. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-МІНСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 3:2.
Галы: 1:0 – Філановіч, 1. 1:1 – Сівакоў, 9. 2:1 – Лiсаковiч, 38-пен. 3:1 – Лiсаковiч, 61. 3:2 – Макарэвіч, 67.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Галамака, Гузняк, Новік, Аўчыннікаў, Лабаноўскі, Каліноўскі, Багданаў (Глушакоў, 70), Сівакоў (Макарэвіч, 58), А.Каралёнак (Сініца, 67), Дз.Каралёнак (Хендогi, 46), Галуза ( Бірукоў, 76).

пятница, 23.11.2018 15:32
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры