Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Дублёры страцілі ачкі ў матчы з «Нафтанам»

 

Незадаволенымі пакідалі штучны газон тарпедаўскага стадыёна суботнім днём дублёры аўтазаводцаў: нічыя з «Нафтанам» – відавочна не той варыянт, які задавольваў падапечных Сяргея Ярмоленкі. Тым не менш, акрамя сябе, вінаваціць у такім выніку няма каго.

Тарпедаўцы мелі перавагу, але не маглі рэалізаваць яе ў галы. Удары па варотах часта не дасягалі цэлі, а яшчэ часцей не знаходзілі сваіх адрасатаў перадачы, з-за чаго захлыналіся перспектыўныя атакі. Зрэшты, хапіла б і таго, што ўдалося стварыць, будзь у жодзінскіх нападнікаў дакладней прыцэл, а ў наваполацкага брамніка – менш кураж.

Гол Аляксандра Краснова, забіты ў канцы першага тайма, здавалася, забяспечваў гаспадарам перамогу, бо і пасля таго, як павялі ў ліку, тарпедаўцы не спынялі атакаваць. Аднак фол у сваёй штрафной пляцоўцы на гульцу «Нафтана» каштаваў ім пенальці, які жодзінскі навабранец Іван Канавалаў, хоць і адгадаў кірунак удару, на жаль, адбіць не змог.

10 верасня, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – НАФТАН (д) – 1:1.
Галы: 1:0 – Красноў, 39. 1:1 – Галяк, 61-п.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Канавалаў, Бялко (Драчоў, 70), Лабаноўскі, Сідар, Канашонак, Кулінковіч, А.Макараў (к), Багданаў, Дз.Каралёнак (А.Каралёнак, 77), Цурко, Красноў.
НАФТАН: Сямёнаў (Мядзелец, 46), Юіке, Францаў (к), Цітовіч, Шубко, Шастакоў, Цвячкоўскі (Баўтот, 84), Барысенка (Васін, 46), Голубеў, Галяк (Якаўлеў, 75), Аліеў.

воскресенье, 10.09.2017 18:11
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры