Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»
    Падрабязнее
  • Кубкавы матч з БАТЭ пераносіцца на больш позні тэрмін
    Падрабязнее
  • Кубкавы шлях: і зноў суседзі!
    Падрабязнее

Дублёры таксама рыхтуюцца да сезону

 

Дублюючы склад «Тарпеда-БЕЛАЗа» выйшаў з адпачынку яшчэ раней галоўнай каманды – ўжо 5 студзеня маладыя аўтазаводцы прыступілі да трэніровак. Як і іх старэйшыя таварышы, дублёры займаюцца на стадыёне «Тарпеда» і ў трэнажорнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу ААТ «БЕЛАЗ». Пакуль трэніроўкі нацэлены, галоўным чынам, на аднаўленне фізічнай формы і адпрацоўку тэхнікі, але ўжо прапрацоўваецца і праграма спарынгаў.

Як распавёў галоўны трэнер дубля Сяргей Ярмоленка, яго каманда ў гэтым годзе зведае досыць сур’ёзныя кадравыя змены – з леташняга складу застанецца толькі некалькі чалавек. Дубль папоўняць хлопцы з старэйшай групы падрыхтоўкі, якім прыйдзецца гуляць «на два фронты» – у юнацкім першынстве і ў першынстве дублёраў. Гэта сур’ёзная нагрузка, але па многім гульцам такая сітуацыя была і ў мінулыя гады. Напэўна гульнявую практыку ў дублі будуць атрымліваць і некаторыя гульцы асноўнага складу. У сваю чаргу, дублёры Ігнат Сідар і Ілля Джугір, які вярнуўся з Санкт-Пецярбурга, дзе ў шэрагах юніёрскай зборнай Беларусі ўдзельнічаў у Мемарыяле Гранаткіна, рыхтуюцца да сезону разам з галоўнай камандай.

суббота, 21.01.2017 17:34
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры