Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дублёры «Тарпеда-БЕЛАЗа» і «Мінск» згулялі ўнічыю

 

На сталічным комплексе футбольных палёў па праспекце Пераможцаў 23 жніўня адбыўся матч першынства дублюючых складаў паміж камандамі «Мінск» і «Тарпеда-БЕЛАЗ». У першым крузе супернікі не выявілі пераможцу, згуляўшы ў Жодзіна «сухую» нічыю. Ніхто не ўзяў верх і на гэты раз – ізноў нічыя, толькі цяпер ужо выніковая.

Гаспадары з першых хвілін прыціснулі сваіх апанентаў, што дазволіла ім павесці ў ліку пасля ўдару Яўгена Маліноўскага. Аднак тарпедаўцы змаглі пераламаць ход паядынку і аднавіць раўнавагу: Дзмітрый Галуза прарваўся да брамы мінчан і прабіў у супрацьход галкіперу.

У другім тайме «Мінск» зноў завалодаў ініцыятывай, але «аўтазаводцы» пісьменна абараняліся, ды да таго ж яшчэ і паспявалі арганізоўваць вострыя контратакі. Даводзілася абодвум варатарам выбаўляць свае каманды, у выніку лік больш не мяняўся.

23 жніўня, Мінск, матч першынства дублёраў.
МІНСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:1.
Галы: 1:0 – Я.Маліноўскі, 13. 1:1 – Галуза, 24.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Шарамет (Бяркоўскі, 59), Гузняк, Новік (к), Канашонак, Лабаноўскі, Глушакоў, Каліноўскі (Сівакоў, 65), Дз.Каралёнак (Міхейчык, 79), А.Каралёнак (Бірукоў, 89) , Галуза (Глухоўскі, 90+4).

Фота ФК «Мінск».

четверг, 23.08.2018 19:27
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры