Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Дублёры ў спарынгу прайгралі «Мінску»

 

Пакуль галоўная каманда займаецца на турэцкім зборы, падрыхтоўка да сезону дублюючага складу ідзе сваёй чаргой. Сёння прайшоў другі кантрольны матч, у якім дублёры «Тарпеда-БЕЛАЗа» сустракаліся з дублёрамі «Мінска». Гульня завяршылася перамогай сталічнай каманды з лікам 3:0.

Трэба заўважыць, што жодзінцы не заслужылі буйнога паражэння. Першы тайм у іх выкананні і зусім атрымаўся добрым – было шмат асэнсаванага руху, пазіцыйных нападаў, якія завяршаліся ўдарамі па варотах. Мабыць, толькі дакладнасці і бракавала на гэтым адрэзку маладым тарпедаўцам. А вось у другім тайме іх гульня некалькі разладзілася, пайшло шмат памылак, страцілі кантроль мяча, а разам з ім і ініцыятыву. За што і паплаціліся.

Зрэшты, маладой камандзе цяпер не варта зацыклівацца на выніку. Сустрэчы з БАТЭ і «Мінскам» ужо далі шмат ежы для аналізу і работы над памылкамі, а наперадзе будуць і яшчэ спарынгі, з якіх таксама неабходна атрымаць максімум карысці для закладкі падмурка будучых перамог.

суббота, 18.02.2017 16:25
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры