Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Дублёры з буйным лікам прайгралі ў Гродна

 

У 23-м туры першынства дублёраў ў Гродне сустракаліся суседзі па турнірнай табліцы – «Нёман» і «Тарпеда-БЕЛАЗ». Вось толькі выніковы лік гэтага матчу можа пасеяць сумненні ў тым, што гулялі роўныя супернікі – гаспадары атрымалі буйную перамогу 4:0.

Між тым да перапынку гульня, сапраўды, была амаль роўнай, толькі адным сваім момантам «Нёман» змог распарадзіцца з карысцю для сябе. У другім тайме «Тарпеда-БЕЛАЗ» паспрабаваў актывізавацца, выпусціўшы на поле другога нападніка. Але прабіць гарадзенскую абарону так і не змаглі, а ва ўласных тылах дапусцілі дзейсныя памылкі, якія і каштавалі паразы з буйным лікам.

23 верасня, Гродна, штучны манеж.
НЁМАН (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 4:0.
Галы: 1:0 – Кругленя, 36. 2:0 – Васкабойны, 54. 3:0 – Васкабойны, 70. 4:0 – Капко, 83.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (Сіліч, 75), Д. Каралёнак (Бялко, 58), Джугір (к), Сідар, Лабаноўскі (Драчоў, 46), Кулінковіч, Багданаў, С. Макараў, А. Макараў, Цурко, Красноў.

суббота, 23.09.2017 17:22
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры