НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).
У матчы апошняга тура першынства дублюючых складаў маладыя «аўтазаводцы» на выездзе згулялі ўнічыю з «Віцебскам». Незадоўга да канца паядынку Карэн Варданян вывеў каманду гаспадароў наперад, але ўжо праз хвіліну Васіль Журневіч аднавіў раўнавагу, якая і пратрымалася да фінальнага свістка.
Трэба будзе яшчэ дачакацца выніку сустрэчы «Белшына» – «Рух», якая пройдзе 29 лістапада, каб высветліць, якім будзе выніковае месца тарпедаўцаў – восьмае ці дзевятае. Але ўжо цяпер можна сказаць, што пасля леташняга перадапошняга месца, фінішаваўшы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, каманда Сяргея Ярмоленка зрабіла ўпэўнены крок наперад.
27 лістапада, Віцебск. Матч першынства дублёраў.
ВІЦЕБСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 1:1.
Галы: 1:0 – Варданян, 82. 1:1 – Журневіч, 83.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сямук, Каралёнак (к), Каліноўскі, Журневіч, Міхейчык, Марэшы, Астахаў, Макарэвіч, Буценас, Кавальчук, Алісейка.
НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).