Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Дублёры здабываюць другую перамогу

 

У пятым туры дублюючы склад «аўтазаводцаў» здабыў другую перамогу, абыграўшы на выездзе БАТЭ.

Пераломным момантам матчу стаў эпізод у канцы першага тайма, калі грубая гульня ў сваёй штрафной павярнулася для барысаўчан выдаленнем і прызначэннем адзінаццаціметровага ўдару. Пенальці рэалізаваў Антон Багданаў.

У другім тайме «Тарпеда-БЕЛАЗ» цалкам валодаў перавагай, асабліва пасля таго, як у складзе суперніка былі паслядоўна выдаленыя яшчэ два гульца. Аднак забіць атрымалася яшчэ толькі аднойчы – зрабіў гэта ўсё той жа Багданаў. Трэба заўважыць, што тарпедаўцы не выціснулі максімум з наяўнай сітуацыі – шмат момантаў засталося не рэалізаванымі, у тым ліку яшчэ адзін пенальці ў вароты БАТЭ.

17 красавіка, Мінск, матч першынства дублёраў.
БАТЭ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 0:2.
Галы: 0:1 – Багданаў, 39 (пен.). 0:2 – Багданаў, 71.
Нерэалізаваны пенальці: Багданаў, 84 (варатар адбіў).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Каралёнак, Сівакоў (Буценас, 78), Глушакоў, Багданаў (к), Галуза (Каралькевич, 88), Журневич, Лявіцкі, Гузняк (Кавальчук, 74), Паўлюкавец, Алісейка (Макарэвіч, 46).
Выдаленні: Пігас, 38, Пашэвіч, 68, Шкарадзенок, 83 (усе – БАТЭ).

пятница, 17.04.2020 16:03
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры