Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дублёры Жодзіна і Мазыра ідуць нага ў нагу

 

У другім туры першынства дублюючых складаў рэзерв «аўтазаводцаў» адправіўся на выезд у пасёлак Казенкі, дзе праводзіць свае хатнія гульні дубль мазырскай «Славіі». Тыдзень таму цяперашнія супернікі выйгралі свае стартавыя матчы, прычым з аднолькавым лікам 1:0 – жодзінцы абыгралі брэсцкае «Дынама», а мазыране – «Дынама» мінскае.

Кожнай камандзе, вядома ж, хацелася развіць поспех, і настолькі вострым было гэта ўзаемнае жаданне, што ў выніку ніхто не саступіў – 0:0. Нават узмоцненыя гульцамі галоўнай каманды, «аўтазаводцы» не змаглі зламаць супраціў гаспадароў. Затое і самі зноў пакінулі свае вароты на замку.

Такім чынам, «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Славія» працягваюць суседнічаць у турнірнай табліцы першынства дублёраў, падзяляючы трэцяе і чацвёртае месцы.

6 красавіка, п.Казенки, стадыён «Палессе». Матч першынства дублёраў.
СЛАВІЯ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 0:0
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Каліноўскі, Катляроў (Сівакоў, 46), Багданаў, Каралёнак, Лукашэвіч, Мікалаевіч, Гузняк (к), Хендогі, Шыбун, Галуза.

суббота, 06.04.2019 19:48
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры