Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Два розных тайма

 

У чарговым туры першынства дублюючых складаў на выездзе ў Магілёве маладыя тарпедаўцы правялі два цалкам розных тайма і ў выніку згулялі з «Дняпром» унічыю – 2:2.

Першую палову сустрэчы «Тарпеда-БЕЛАЗ» праваліў. У нападзе не было вастрыні, а ў абароне – надзейнасці. Так што ўжо на пятнаццатай хвіліне гаспадары мелі перавагу ў два мячы.

Але ў перапынку Сяргей Ярмоленка знайшоў патрэбныя словы і рэкамендацыі для сваіх падапечных, правёў тры замены, і гульня аўтазаводцаў змянілася. Увесь другі тайм госці літаральна «віселі» на варотах «Дняпра», зраўнялі лік, а маглі і выйграць. Але, мабыць, невыразнай гульнёй, паказанай у першым тайме, перамогі не заслужылі.

24 жніўня, Магілёў. Матч першынства дублёраў.
ДНЕПР (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 2:2.
Галы: 1:0 – Я.Красноў, 13. 2:0 – Бурнос, 15. 2:1 – А.Макараў, 55. 2:2 – Цурко, 75.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч (Абрамовіч, 46), Джугір (к), Канашонак, Кулінковіч, Бялко, С.Макараў, А.Макараў, Багданаў, Д.Каралёнак (Сідар, 46), Драчоў (Цурко, 46), Красноў.

четверг, 24.08.2017 18:24
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры