Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Дзмітрый Алісейка – гулец ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

 

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» заключыў кантракт з беларускім абаронцам Дзмітрыем Алісейка (1992 г.н.).

Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5 пачынаў сваю кар’еру ў дублі мінскага «Дынама», адкуль у 2012 годзе быў узяты ў арэнду жодзінскім клубам, так што дэбют Алісейка ў вышэйшай лізе адбыўся менавіта ў складзе «аўтазаводцаў». Затым гулец перайшоў у гродзенскі «Нёман», пасля якога былі «Слуцк», брэсцкае «Дынама», «Іслач». У 2017 годзе выйграў з «Дынама» Кубак Беларусі і тады ж быў запрошаны ў шэрагі нацыянальнай зборнай, за якую правёў чатыры матчы.

У 2019 годзе, да пераходу ў «Тарпеда-БЕЛАЗ», Дзмітрый Алісейка гуляў у «Хімках», якія выступаюць у расійскай ФНЛ.

Асноўная пазіцыя – правы абаронца, можа выступаць таксама на пазіцыі правага паўабаронцы і на левым флангу абароны.

пятница, 09.08.2019 21:25
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры