Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Паўлавец, Ілля Джугір і Яўген Абрамовіч наведалі жодзінскую школу №8
    Падрабязнее
  • Аб карысці кантрольных паядынкаў
    Падрабязнее
  • Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»
    Падрабязнее

Дзмітрый Клімовіч: «Ніякага дыскамфорту»

 

Абаронца Дзмітрый Клімовіч расказаў пра свой дэбютны матчы за «Тарпеда-БЕЛАЗ» і паразважаў пра гульню з мінскім «Дынама».

– Нягледзячы на ​​нічыйны лік у матчы са «Слуцкам» гульня пакінула ўсё-ткі больш станоўчых момантаў, бо мы, на мой погляд, цалкам кантралявалі ход паядынку, дамінавалі над супернікам і стварылі вялікую колькасць галявых момантаў. На жаль, адна з нешматлікіх памылак прывяла да голу ў нашы вароты і не дазволіла нам атрымаць перамогу.

– Ты правёў усяго толькі адзін тыдзень з новымі партнёрамі …

– Пытанне зразумела. Ніякага дыскамфорту я не адчуваў, бо многіх гульцоў добра ведаю, а з некаторымі раней і гуляў разам. Што тычыцца пазіцыі цэнтральнага абаронцы, то ў мінулым сезоне ўжо даводзілася на ёй гуляць. А ў гэтым годзе ў «Крумкачах» я цалкам перакваліфікаваўся і толькі зрэдку, калі ўзнікаў форс-мажор, гуляў на флангу. З патрабаваннямі жа Алега Міхайлавіча я ў большай ступені быў знакам і раней.

– У нядзелю аўтазаводцам трэба будзе правесці гасцявы матч са сталічным «Дынама».

– Зразумела, што «Дынама» – сур’ёзны супернік, упэўнена ідучы ў прызавой тройцы, і, натуральна, з імі будзе няпроста. Аднак, як і ў любой каманды, у «бела-блакітных» ёсць пэўныя слабыя месцы, на якія мы і будзем рабіць упор. У сваю чаргу, пастараемся не дапусціць памылак каля сваіх варот.

Карыстаючыся выпадкам, хочацца звярнуцца да заўзятараў з просьбай аб падтрымцы ў мінскім матчы. Паверце, для нас, футбалістаў, яна вельмі важная.

четверг, 10.08.2017 13:13
Актуальная інфармацыя

22 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

13:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ (2000 г.н.)

партнёры