Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Дзмітрый Клімовіч: «Перамога над «Шахцёрам» стала магчымай за кошт нашай арганізацыі гульні»

 

Уражаннямі ад пераможнай гульні ў Салігорску з клубнай прэс-службай падзяліўся абаронца Дзмітрый Клімовіч.

– Вельмі рады перамозе, і пасля фінальнага свістка ўсіх нас перапаўнялі станоўчыя эмоцыі. У папярэдніх гульнях наша каманда саступіла Брэсту і двойчы – Барысаву, таму, можна сказаць, на нас ціснуў вынік і тры ачкі нам вельмі былі патрэбныя, каб працягнуць барацьбу за чацвёртае месца. Тым больш, мы ўжо напярэдадні ведалі, што ў Салігорск прыедзе вялікая колькасць нашых заўзятараў, і гэты дадатковы стымул нас таксама прыспешваў. Карыстаючыся выпадкам, хачу ад асобы каманды падзякаваць за падтрымку ўвесь жодзінскі дэсант.

Гэтая перамога стала магчымай, у першую чаргу, за кошт нашай арганізацыі гульні. Наш трэнерскі штаб, якому выдатна былі вядомыя ўсе моцныя і слабыя якасці гульцоў «Шахцёра», данёс да нас усе гэтыя нюансы, заставалася ўсё гэта ўвасобіць на практыцы. І гол Скавыша цалкам пацвердзіў трэнерскую правату ў тым, што Рыбак не валодае высокай хуткасцю, і мы павінны гэта выкарыстаць. Што Максім майстэрскі і зрабіў, прыбраўшы пры гэтым другога абаронцу і нанёсшы дакладны ўдар.

У абароне нам прыйшлося няпроста, бо і Януш, і Лапцеў гуляюць у агрэсіўнай сілавой манеры. Але, ідучы трэнерскім устаноўкам і ўлічваючы, што Лапцеў, напрыклад, добра хавае мяч корпусам, мы стараліся ўвесь час гуляць на апярэджанне і не даваць яму сустракацца з мячом. А так як у галоўнага бамбардзіра «Шахцёра» момантаў практычна не было, лічу, у большай ступені мы са сваёй задачай справіліся.

У канцоўцы гульні гаспадарам удалося скараціць адставанне ў ліку, скарыстаўшыся нашай памылкай, і ціск на вароты Івана Канавалава ўзмацніўся. Аднак мы выстаялі, і хоць пры гэтым не рэалізавалі свае выдатныя моманты ў контратаках, усё ж дамагліся галоўнага – пераможнага выніку.

понедельник, 20.11.2017 11:14
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры