Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дзмітрый Клімовіч: «Прычынай паразы стала сукупнасць фактараў»

 

Абаронца «аўтазаводцаў» Дзмітрый Клімовіч у інтэрв’ю клубнай прэс-службе паспрабаваў прааналізаваць прычыны пройгрышу «Гарадзеі» (0:1).

– Цяжка сказаць, у чым прычына паразы. Напэўна, нейкай адной канкрэтнай не назаву. Тут, на мой погляд, хутчэй за сукупнасць фактараў – адзін недакладна ўдарыў, другі не змог як след выканаць перадачу, трэці на секунду страціў канцэнтрацыю …

У першым тайме мы ніяк не маглі раскрыць абарону гасцей. «Гарадзея» больш закрытая каманда, якая добра пазіцыйна дзейнічае ў абароне, валодаючы пры гэтым байцоўскім характарам. Яны пры найменшай хібы суперніка ўцякаюць у контратакі, і ў такой манеры абыгралі і БАТЭ, і мінскае «Дынама». Вось і мы неўзабаве пасля перапынку, на жаль, прапусцілі іх контратаку, дзе індывідуальныя дзеянні Лебедзева вырашылі, як пазней аказалася, вынік ўсяго матчу.

Мы змаглі перабудавацца, стварылі ціск, і ў нас было дастаткова момантаў, як з гульні, так і са стандартаў, аднак яны не ўвянчаліся поспехам. Дзесці нас падвяла недакладнасць, дзесці «Гарадзею» выручылі абаронцы і брамнік.

Натуральна, вельмі непрыемна і горка перажываць паражэнне, а атрыманае на сваім полі – удвая, але жыццё працягваецца. Пасля выходных збярэмся, разам з трэнерскім штабам разбяром свае памылкі і будзем над імі працаваць.

суббота, 01.09.2018 18:11
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры