Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Дзмітрый Рэкіш: «Асабістая статыстыка? Усё проста – стаў больш адказна ставіцца да гульняў, дбайней рыхтавацца»

 

У мазырскім матчы Дзмітрый Рэкіш адправіў першы мяч у вароты гаспадароў, а затым двойчы асыставаў сваім партнёрам па камандзе. У клубнай прэс-службе не сталі доўга думаць над тым, да каго адправіцца па каментар аб гульні.

– Мы сур’ёзна настройваліся на гэты матч, бо лёгкіх супернікаў не бывае, а Мазыр, выйграўшы дзве гульні запар, быў на хаду. З боку наша перамога можа камусьці здацца лёгкай, але гэта не так, проста мы свае моманты рэалізавалі, а супернік – не. Пасля таго, як забілі трэці гол, сталі гуляць па ліку і захавалі пераможны вынік. У гаспадароў добрая каманда з сур’ёзнымі выканаўцамі, але гэта быў не іх дзень.

– За першы круг ты набраў па сістэме «гол + пас» 8 ачкоў (3 + 5) …

– Так, а ў мінулых сезонах за цэлы чэмпіянат больш шасці ачкоў не набіраў. Чым патлумачыць? Усё проста – стаў больш адказна ставіцца да гульняў, дбайней рыхтавацца, плюс давер трэнера таксама адыгрывае сваю ролю.

– У Мазыры ты гуляў на поле з першых хвілін, але часцей за выходзіш на замену. Як табе зручней?

– Натуральна, любы футбаліст у маім узросце хоча больш гуляць. Так, у мяне часта атрымліваецца ўдала выходзіць на замены, але паверце – я небяспечны і калі выходжу ў стартавым складзе, што і пацвердзіў матч са «Славіяй».
Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць нашых заўзятараў за падтрымку і запрасіць усіх на кубкавы паядынак са «Смалявічамі», бо мы гуляем для вас.

понедельник, 03.07.2017 14:14
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры