Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Няпростая перамога ў Гарадзеі
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» не пакінуў шанцаў «Славіі»
    Падрабязнее
  • ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» арандаваў у кіеўскага «Дынама» абаронцу Алана Аўссі
    Падрабязнее

Дзмітрый Яшын стаў гульцом ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

 

Кантракт з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» па схеме 1+1 заключыў абаронца Дзмітрый Яшын (1993 г.н.).

Ураджэнец Самарскай вобласці Расіі ў 19 гадоў пераехаў у Грозны, і з 2013 па 2017 год знаходзіўся ў структуры «Церака» (цяпер – «Ахмат»). На пастаяннай аснове гуляў за моладзевы склад грозненскага клуба, затым адправіўся па арэндзе – саратаўскі «Сокал», «Арол», іркуцкі «Байкал». У 2016 годзе Яшына арандавалі «Крумкачы», а ў 2017 годзе абаронца перайшоў туды ўжо на пастаяннай аснове. Затым у кар’еры гульца былі армянскі «Гандзасар» і мінскі «Прамень» (пасля рэарганізацыі – магілёўскі «Дняпро»). У Магілёве ён і правёў мінулы сезон, прыняўшы ўдзел у 26 гульнях чэмпіянату.

суббота, 18.01.2020 09:53
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры