Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Эдгар Аляхновіч: «У чым сакрэт пераможнай серыі? Гэта плён трэніровачнага працэсу»

 

Паўабаронца Эдгар Аляхновіч стаў адным з герояў нядзельнага пераможнага матчу – гэта з яго перадач былі два першыя галы ў вароты «Слуцка». Эдгар набірае выніковыя балы другі тур запар – гэта і стала падставай для звароту да яго па каментарый.

– Натуральна, любая перамога прыносіць станоўчыя эмоцыі, а тое, што вікторыяй над «Слуцкам» мы перапынілі непрыемную тэндэнцыю (да гэтага матчу «аўтазаводцы» ні разу не перамагалі ў Слуцку), стала прыемным дадаткам. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім нашым заўзятарам, якія нас актыўна падтрымлівалі ў гэтым госцевым паядынку. Вы сталі сапраўднымі суаўтарамі гэтай перамогі.

Кажуць, што другі гол атрымаўся прыгожым. Заўзятарам лепш відаць. Важна тое, што ён, можна сказаць, супакоіў гульню, бо пры нашай мінімальнай перавазе адчувалася нейкая нервовасць, адна недакладнасць ці секундная страта канцэнтрацыі маглі звесці на нішто намаганні ўсёй каманды. У дадзеным моманце сітуацыя дыктавала менавіта такое развіццё падзей.

У апошніх двух матчах на маім рахунку гол і дзве выніковыя перадачы. Натуральна, гэта не можа не радаваць, паколькі пасля першага круга ў мяне з’явіўся комплекс – ні забіць, ні дакладную перадачу аддаць; хоць моманты для гэтага былі, але не ішло. Спадзяюся, усё дрэннае засталося ззаду.

У чым сакрэт пераможнай і «сухой» серыі? На мой погляд, гэта плён трэніровачнага працэсу, ды і, напэўна, кожны пасля шэрагу няўдалых гульняў перагледзеў сваё стаўленне да працы, да партнёраў. Хоць да кожнага суперніка мы рыхтуемся індывідуальна і кожны матч – гэта асобная гісторыя. Цяпер нас чакаюць вельмі цікавыя матчы (з «Шахцёрам» і мінскім «Дынама»), вось у іх мы і даведаемся, цi намацалі сваю гульню.

Бліжэйшы паядынак пройдзе з салігорскім «Шахцёрам», у якім я правёў мінулы сезон. У гэтай камандзе сабраны добрыя футбалісты высокага ўзроўню, і тое месца ў табліцы, якое займаюць «гарнякі», яны пацвярджаюць сваёй гульнёй. Пасля змены трэнерскага штаба ў клуба ўсё наладзілася, і яны стабільна набіраюць ачкі. Вядома, будзе цяжка, і таму, напэўна, яшчэ больш цікава для гледачоў. Хочацца, карыстаючыся выпадкам, запрасіць нашых заўзятараў на стадыён «Тарпеда». Нашай камандзе вельмі патрэбна ваша падтрымка!

понедельник, 22.10.2018 17:17
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры