Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Галявая феерыя на «Трактары»

 

У гульні з «Мінскам» тарпедаўцы забілі больш галоў, чым ва ўсіх папярэдніх шасці матчах разам узятых, і прапусцілі столькі ж, колькі ў тых жа шасці папярэдніх матчах!

«Тарпеда-БЕЛАЗ» атрымаў бліскучую перамогу, пры гэтым ужо да перапынку пераканаўча давёўшы сваю перавагу. Лік адкрыў Кірыл Прэмудраў, якому як на сподачку выклаў пас Габрыэль Рамас. А затым за 14 хвілін (!) Валерый Гарбачык зрабіў хет-трык! «Мінск» адказаў на гэта толькі дакладным ударам Уладзіміра Хвашчынскага.

У другім тайме галоў было менш, але перавага «аўтазаводцаў» і на гэтым адрэзку матчу не падвяргалася сумневу. Бліжэй да канца паядынку пяты мяч у вароты «Мінска» адправіў Ліпе Вялозу, а за хвіліну да заканчэння асноўнага часу супернік адказаў голам Огнена Ролавіча, які нічога ўжо не мог змяніць.

МІНСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:5
2 мая, Мінск, стадыён «Трактар», 173 гледача.
Суддзя: А.Кургхелі (Гомель).
Галы: 0:1 – Прэмудраў, 8. 0:2 – Гарбачык, 32. 0:3 – Гарбачык, 37. 1:3 – Хвашчынскі, 40. 1:4 – Гарбачык, 45+1. 1:5 – Вялозу, 84. 2:5 – Ролавіч, 89.
МІНСК: Лявонаў, Рыжук, Астравух (к), Еўдакімаў, Шрамчанка, Хвашчынскі, Грыбоўскі (Алексіевіч, 67), Прышчэпа (Ролавіч, 58), Яроцкі (К.Зіновіч, 78), Залескі, Чагавец.
Запасныя: Верамко, Прышывалка, Д.Зіновіч, Гурбан, Сазончык.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Прэмудраў (Нікалаевіч, 55), Рамас, Хачатуран (к), Бардачоў, Гарбачык (Журневіч, 69), Капленка, Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі (Вялозу, 72).
Запасныя: Сямук, Лявіцкі, Алісейка, Юсаў.
Папярэджанні: Прышчэпа (37), Грыбоўскі (41) / Прэмудраў (49).

суббота, 02.05.2020 21:09
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры