НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).
ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» і СЗАТ «БЕЛДЖЫ» заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Лагатып кітайскага аўтамабільнага брэнда GEELY зараз размешчаны на гульнявой форме жодзінскай каманды. Таксама дамовай прадугледжана аказанне футбольным клубам іншых рэкламных паслуг прадпрыемству-партнёру і правядзенне сумесных акцый, накіраваных на папулярызацыю брэндаў.
– Мы рады стаць партнёрамі аўтарытэтнага, дынамічна развіваючагася брэнда, якім з’яўляецца GEELY. Нам блізкія філасофія і каштоўнасці гэтай кампаніі. Мэта GEELY – рабіць шчаслівымі аўтаўладальнікаў пры дапамозе сваёй прадукцыі, а мэта футбольнага клуба «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» – прыносіць радасць балельшчыкам гульнёй сваёй каманды. Спадзяемся, падабенства гэтых мэтаў стане асновай нашага плённага супрацоўніцтва. Гульнявую форму нашых футбалістаў ўжо даўно ўпрыгожвае лагатып найбуйнейшага ў свеце вытворцы вялікагрузных кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ, а з гэтага сезону з ім суседнічае і лагатып сусветна вядомага вытворцы легкавых аўтамабіляў GEELY. Так што цяпер мы ў яшчэ большай ступені апраўдваем мянушку нашай каманды – «аўтазаводцы», – пракаментаваў дырэктар ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Міхаіл Хлус.
Начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Уладзімір Падымака адзначыў: «Мы вельмі рады пачатку партнёрскіх адносін з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ», бо футбол з’яўляецца адным з самых масавых, відовішчных і любімых ва ўсім свеце відаў спорту, і з радасцю будзем ажыццяўляць сумесныя мерапрыемствы з жодзінскім клубам, якія дазволяць нам умацаваць адносіны як з дзеючымі аматарамі брэнда, так і адкрыцца патэнцыйным партнёрам з новага боку».
27 сакавіка ў рамках партнёрскага пагаднення наведвальнікам футбольнага матчу «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Белшына» быў прадстаўлены красовер Geely Coolray, які СЗАТ «БЕЛДЖЫ» пачало выпускаць у лютым 2020 года.
НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).