Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Гол Ігната Сідара прыносіць аўтазаводцам перамогу

 

Трэці спарынг тарпедаўцаў на турэцкім зборы атрымаўся жывым і змястоўным, хоць і мог завяршыцца «сухой» нічыёй. Гэта было б крыўдна – не з-за самога выніку, які ў кантрольных матчах не мае вырашальнага значэння, а з-за таго, што «Тарпеда-БЕЛАЗ» у цэлым перагульваў свайго суперніка. Але на апошніх хвілінах аўтазаводцам усё ж удалося «прабіць» брамніка «Нафтахіміка», які бліскуча дзейнічаў ўсю гульню.

Такая асаблівасць міжсезонных спарынгаў – часцяком аб суперніку практычна нічога не вядома. Не ведаем мы і галкіпера каманды з расійскага Ніжнекамска. Але футбаліст вызначана добры. Не можа быць дрэнным брамнік, які справіўся з цэлай серыяй небяспечных удараў, нанесеных аўтазаводцамі па варотах суперніка. У тым, што першы тайм завяршыўся з нічыйным лікам, шмат у чым менавіта яго заслуга.

Ня падвялі і тарпедаўскія варатары. Валерый Фамічоў, які гуляў у першым тайме, зноў узяў пенальці (які, праўда, сам і зарабіў, але пераможцу не судзяць). А Ягор Хаткевіч пасля перапынку нейтралізаваў два выйсця суперніка адзін у адзін і адбіў пару небяспечных удараў са штрафных.

У цэлым жа ўсе тарпедаўцы так ці інакш сябе выявілі. У тым ліку і патэнцыйныя навабранцы, адзін з якіх – паўабаронца зборнай Руанды Жан-Клод Іранзі (1990 г.н.) – далучыўся да каманды незадоўга да гульні.

Матч ужо ішоў да завяршэння, калі Ігар Крывушэнка вырабіў апошнюю замену. Нападаючыя Ягор Зубовіч і Аляксандр Макась усё яшчэ змагаюцца з наступствамі прастуды, таму Максіма Скавыша змяніў гулец дубля Ігнат Сідар. Дарэчы, гэта яго першы выхад на поле ў гульні на турэцкім зборы – падчас першага спарынгу ён яшчэ знаходзіўся ў шэрагах юніёрскай зборнай, а ў матчы з «Сабуртало» не быў задзейнічаны. І вось, правёўшы ў гульні менш за хвіліну, Ігнат не разгубіўся, адгукнуўся на перадачу з флангу Уладзіміра Шчэрбы і галавой адправіў мяч у вароты. Выдатная развязка!

24 лютага, Турцыя, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – НАФТАХІМІК – 1:0.
Гол: Сідар, 87.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Фамічоў (46, Хаткевіч), Аганнісян, Паўлавец (46, Імерэкаў), Панкавец (46, Клапоцкі), Асані (58, Шчэрба), Шапавал (46, Дарашэнка), Іранзі, Афанасьеў, Рэкіш (78, Красноў ), Скавыш (86, Сідар), Салавей (46, Хачатуран).

пятница, 24.02.2017 18:27
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры