Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Гульня, якой усе задаволеныя, і вынік, які не задаволіў нікога

 

Адкладзены матч 16-га тура, які правялі «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Дынама-Мінск» у рэзервовы дзень 31 кастрычніка, многае значыў для абедзвюх камандаў – перамога жодзінцаў прыблізіла б іх у турнірнай табліцы да мінчукоў, а перамога сталічнай каманды дазволіла б ёй зраўняцца па ачках з «Віцебскам», які ідзе зараз трэцім. Але ў выніку – нічыя, і ўсе засталіся пры сваіх.

Зрэшты, калі нешта і не задаволіла ў гэты вечар каманды і іх прыхільнікаў, так гэта толькі вынік. Сама жа гульня атрымаліся годнай калектываў, вядучых барацьбу за высокія месцы. У ёй знайшлося месца і стратэгічным рашэнням, і тактычным вынаходствам, і небяспечным момантам у абодва бакі. Пры тым, што і жодзінцы, і мінчане гулялі праз два дні на трэці, правёўшы напярэдадні вельмі энергазатратныя паядынкі супраць прамых канкурэнтаў, варта адзначыць і добрую фізічную падрыхтоўку каманд – гульня ішла ў досыць высокім тэмпе, практычна без паўз.

«Тарпеда-БЕЛАЗ» мог выйграваць, калі б дасягнулі мэты удары Уладзіслава Клімовіча, Андрэя Хачатурана, Дзмітрыя Юсава. «Дынама-Мінск» магло павезці з Жодзіна тры ачкі, калі б атрымалася забіць у Арцёма Гурэнка, Сейду Яхая, Ураша Нікаліча. Але мячы пасля ўсіх гэтых удараў альбо сышлі міма створа, альбо сталі здабычай брамнікаў – Уладзіміра Бушмы і Андрэя Гарбунова – прызнаных лепшымі гульцамі матчу.

Гэты паядынак не наблізіў ні жодзінцаў, ні мінчан да жаданых мэтаў, але і не зрабіў іх недасягальнымі. Гонка пераследу працягваецца.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК – 0:0
31 кастрычніка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 2450 гледачоў.
Суддзя: С.Лабацэвіч (Віцебск).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аляхновіч, Салугин (Юсаў, 58), Катляроў, Хачатуран (к), Ул.Клімовіч, Дз.Клімовіч, Паўлавец, Канцавы, Гарбачык (Алексіевіч, 64), По (Мышэнка, 80).
Запасныя: Плотнікаў, Аффі, Шчэрба, Бабічаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Гарбуноў, Шытаў, Галавіч (к), Швецоў, Роша, Гурэнка, Корзун, Капленка, Яхая (Трэбоціч, 72), Фатаі (Хвашчынскі, 63), Нікаліч.
Запасныя: Ігнатовіч, Чыж, Жаўнерчык, Іваноў, Анцілеўскі.
ПАПЯРЭДЖАННІ: Гурэнка (10), Галавіч (39), Дз.Клімовіч (46), Хачатуран (48), Корзун (71), Капленка (78).

среда, 31.10.2018 23:33
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры