Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Гульня ёсць, ачкоў няма

 

Тапредаўскі дубль не так ужо і дрэнна выглядае на поле, як у турнірнай табліцы. Хоць камандзе Сяргея Ярмоленка даўно ўжо не даводзілася разжыцца ачкамі (не лічачы тэхнічны вынік матчу з мінскім «Тарпеда»), сама гульня маладых «аўтазаводцаў» у апошні час глядзіцца, а вынікі ўжо не здаюцца прадказальнымі.

Вось і з «Нёманам», які з’яўляецца лідэрам першынства дублюючых складаў, «Тарпеда-БЕЛАЗ» па-сапраўднаму змагаўся. А калі б яшчэ Дзяніс Ясковіч забіў пенальці, магчыма, гродзенцам і не ўдалося б павезці з Жодзіна тры ачкі. Але Ясковічу не пашанцавала двойчы запар – першы ўдар адбіў брамнік, а калі арбітр прыняў рашэнне перабіць пенальці з-за дапушчанага парушэння, Дзяніс моцна прабіў у ашэстак.

Але не толькі з адзінаццаціметровай адзнакі маглі забіваць «аўтазаводцы». У заключнай чвэрці матчу яны наогул глядзеліся пераважней. Аднак нізкая рэалізацыя па-ранейшаму не дае жодзінцам заняць больш прыстойнае месца ў табліцы чэмпіянату. Але гульня каманды, паўторымся, дае надзею на тое, што гэта становішча, хай ненашмат, але зменіцца да лепшага.

13 верасня, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – НЁМАН (д) – 0:2.
Галы: 0:1 – Сакута, 20. 0:2 – Сакута, 93+.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Гайдучык (Гутырчык, 46), Сівакоў, Галуза, Макарэвіч, Каралёнак, Гузняк, Буценас, Ясковіч (Каліноўскі, 46), Мігаль, Глушакоў (Мусіячын, 84).

пятница, 13.09.2019 21:01
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры