Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Гульню з «Дынама» абслужыць судзейская брыгада Дзмітрыя Долі

 

Адбыліся судзейскія прызначэнні на матчы васемнаццатага тура. Паядынак паміж мінскім «Дынама» і «Тарпеда-БЕЛАЗам» абслужыць гродзенская брыгада арбітраў у наступным складзе: Дзмітрый Доля, Сяргей Гідревіч, Сяргей Фіріновіч, Сяргей Краснікаў. Інспектар матчу: Віктар Шукан (Мінск).

Дзмітрый Доля раней працаваў на чатырох матчах чэмпіянатаў краіны з удзелам аўтазаводцаў: дзве перамогі і дзве нічыіх. У гэтым годзе гродзенскі арбітр судзіў матч у Наваполацку, дзе «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Нафтан» (1:0), а таксама абслугоўваў першы чвэрцьфінальны паядынак са «Слуцкам» (1:0).

среда, 09.08.2017 08:19
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры