Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»
    Падрабязнее
  • Кубкавы матч з БАТЭ пераносіцца на больш позні тэрмін
    Падрабязнее
  • Кубкавы шлях: і зноў суседзі!
    Падрабязнее

Гульню з «Дынама» будзе судзіць Сяргей Цынкевіч

 

Адбыліся судзейскія прызначэнні на матчы трэцяга тура Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе «БЕЛАРУСБАНК – ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА» сезону 2017 года. Сустрэчу «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Дынама-Мінск» абслужыць брыгада ў складзе: Сяргей Цынкевіч, Аляксей Вайцешонак, Аляксей Кавалёў (усе – Асіповічы), Валянцін Блізнюк (Мінск). Інспектар матчу: Франц Ляцяга (Гродна).

Сяргей Цынкевіч раней працаваў на 23 матчах з удзелам аўтазаводцаў: 8 перамог, 6 нічыіх, 9 паражэнняў. Сярод гэтых гульняў былі і чатыры сустрэчы тарпедаўцаў з дынамаўцамі: у 2011 годзе ў Жодзіна асіповіцкі рэферы зафіксаваў нічыю 1:1, у 2014 годзе двойчы «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Дынама-Мінск» (1:0 і 2:1), у 2015 годзе ў Мінску мацнейшымі былі «бела-блакітныя» – 4:0, у 2016 годзе «Дынама-Мінск» у Жодино ўзяло верх з лікам 2:0.

среда, 12.04.2017 11:08
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры