Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Гульцы «Тарпеда-БЕЛАЗа» у пашыраных складах зборных

 

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка назваў 30 футбалістаў, якія ўвайшлі ў пашыраны спіс гульцоў для ўдзелу ў матчах Лігі нацый УЕФА супраць зборных Сан-Марына і Малдовы. Сярод іх – абаронца ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Аляксандр Паўлавец.

Зборнай Беларусі трэба будзе згуляць 8 верасня на мінскім стадыёне «Дынама» са зборнай Сан-Марына і 11 верасня ў Кішынёве са зборнай Малдовы. Канчатковы спіс з 23 футбалістаў для ўдзелу ў гэтых гульнях будзе вызначаны 27 жніўня.

Свой пашыраны спіс гульцоў вызначыў і галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Людас Румбуціс. У яго ўвайшлі тры футбалісты ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»: галкіпер Максім Плотнікаў, паўабаронцы Уладзіслаў Клімовіч і Дзяніс Лявіцкі.

Моладзевай зборнай трэба будзе правесці два матчы ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2019 сярод моладзі: 6 верасня ў горадзе Аргееў са зборнай Малдовы і 10 верасня ў Гродна са зборнай Харватыі.

вторник, 21.08.2018 19:27
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры