Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Гуляем з «Нафтахімікам»

 

Трэці спарынг у рамках турэцкага збору праводзяць сёння аўтазаводцы. Супернік – «Нафтахімік» з расійскага Ніжнекамска.

Хоць каманда «Нафтахімік» была створана пры ніжнекамскім хімкамбінаце яшчэ ў сярэдзіне 1990-х, яе гісторыя ў «вялікім футболе» пачала адлік у 1991 годзе, калі клуб атрымаў права ўдзелу ў першынстве другога дывізіёна. З тых часоў «Нафтахімік» не заваяваў гучных тытулаў (лепшы вынік – шостае месца ў першай лізе), але і не згубіўся на шырокай футбольнай карце Расіі. З 2007 года «Нафтахімік» заключыў пагадненне аб партнёрстве з казанскім «Рубінам», і з таго часу рэгулярна абменьваецца з ім гульцамі. Дарэчы, менавіта з «Нафтахіміка» у 2013 годзе ў «Тарпеда-БелАЗ» перайшоў Анры Хагуш.

Па выніках сезона 2015/2016 «Нафтахімік» заняў першае месца ў зоне «Урал-Паволжа» Першынства ФНЛ і атрымаў права ўдзелу ў ФНЛ. Аднак справы ў другім па сіле расійскім дывізіёне у нижнекамцаў пакуль складаюцца не занадта ўдала – зараз яны замыкаюць турнірную табліцу.

Турэцкі збор у цяперашняе міжсезонне для «Нафтахіміка» ужо трэці, заключны. Падчас першага збору клуб з Ніжнекамска саступіў карагандзінскаму «Шахцёру» (1:2) і згуляў унічыю з румынскім «Пандурыем» (0:0). На другім зборы «Нафтахімік» абыграў балгарскі «Пірын» (1:0) і казахстанскі «Іртыш» (3:2), а таксама згуляў унічыю з македонскім клубам «Акадэмія Пандурый» (0:0). І, нарэшце, на бягучым зборы расіяне ўжо правялі адну сустрэчу, абыграўшы грузінскую «ВІТ-Джорджыю» (1:0).

Матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Нафтахімік» пачнецца сёння, 24 лютага, у 16:00. Тэкставая трансляцыя будзе арганізавана на афіцыйнай старонцы клуба ва «Вконтакте».

пятница, 24.02.2017 08:24
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры