Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку

 

Ці то пайшла на карысць паўза ў чэмпіянаце і паспяховыя спарынгі, ці то каманду страсянула трэнерская адстаўка, але «аўтазаводцы» нарэшце паказалі перад сваімі заўзятарамі тую гульню, якой даўно ад іх чакалі. І, як вынік, атрымалі першую з пачатку ліпеня хатнюю перамогу ў афіцыйным матчы.

Хоць у паядынку з «Нёманам» быў забіты ўсяго адзін мяч, сумаваць гледачам на стадыёне «Тарпеда» не прыйшлося. Вострых, галявых момантаў яны ўбачылі нямала, і вялікую частку гэтых момантаў стварылі гаспадары, якія ўпэўнена дзейнічалі «першым нумарам». Гэта быў добры камандны атакуючы футбол, з высокім узроўнем самааддачы, азартам і жаданнем.

У параўнанні з папярэднімі матчамі, стартавы склад «аўтазаводцаў» зведаў невялікія змены, пры гэтым усе апынуліся на сваіх месцах і прыносілі карысць: і Ігар Кузьмянок ў цэнтры абароны, і Дзяніс Лявіцкі на флангу, і Дзмітрый Юсаў з Валерыем Гарбачыкам ў атацы. Гэтая пара і зрабіла, у выніку, пераможны гол: Гарбачык перахапіў мяч у Аляксея Лягчыліна, зблізіўся з брамнікам і аддаў дакладны пас Юсаву, які біў ужо ў пустыя вароты. Пры гэтым і ў Дзмітрыя, і ў Валерыя, і ў іншых тарпедаўскіх гульцоў групы атакі былі яшчэ добрыя галявыя моманты, але дзве штангі і не менш за чатыры сейвы гродзенскага галкіпера Дзмітрыя Дудара не далі зрабіць лік буйнейшым. Зрэшты, перамога «аўтазаводцаў» ад гэтага не стала менш упэўненай і заслужанай.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – НЁМАН – 1:0
14 верасня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1150 гледачоў.
Суддзя: А.Кульбакоў (Гомель).
Гол: Юсаў, 41 (пас – Гарбачык).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Гарбуноў, Афі, Мышэнка (Прэмудраў, 89), Букорац, Хачатуран, Лявіцкі, Клімовіч, Юсаў (Абрадавіч, 81), Кузьмянок, Алісейка, Гарбачык (По, 72).
Запасныя: Бушма, Ясковіч, Нікалаевіч, Салавей.
НЁМАН: Дудар, Кантарыя, Бебей, Еўдакімаў, Жукоўскі (Забелін, 78), Мурачаў (Стойкавіч, 46), Слабашэвіч, Ляшко, Альварада (Ацеменге, 46), Лягчылін, Яблонскі.
Запасныя: Курганскі, Вегеря, Якімаў, Цеслюкевіч.
Папярэджанні: Кузьмянок (25), Хачатуран (29) / Жукоўскі (24), Ацеменге (58), Кантарыя (86).

суббота, 14.09.2019 22:21
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры