Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»

 

Гульня з «Іслаччу» тарпедаўцам адкрыта не ўдалася. Замест таго каб ушчыльную наблізіцца ў табліцы мінскага «Дынама», страцілі і пяты радок, саступіўшы яго той самай «Іслачы». Пры гэтым наракаць на лёс не прыходзіцца – вынік па гульні.

Нязначныя змены ў стартавым складзе былі выкліканыя пераборам жоўтых картак у Яна Афі, акрамя замяніўшага яго Міхаіла Мішчанка, на поле выйшлі гульцы асноўнай абоймы. Але ў кагосці гульня, што называецца, «не пайшла», іншых «з’елі» вопытныя апаненты. У выніку і тыя нешматлікія моманты, што ўдавалася стварыць, заставаліся без завяршэння. Гол Багдана Мышэнка – хутчэй, вынік індывідуальнага майстэрства выканаўцы, чым вынік камандных дзеянняў. А вось хет-трык Дзмітрыя Камароўскага хоць, безумоўна, і дасягненне футбаліста, але працавала на яго ўся каманда. Працавала спраўна, чаго «аўтазаводцам», на жаль, не хапіла.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ІСЛАЧ – 1:3
20 кастрычніка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1470 гледачоў.
Суддзя: С.Цынкевіч (Асіповічы).
Галы: 0:1 – Камароўскі, 38. 0:2 – Камароўскі, 64-пен. 1:2 – Мышэнка, 74. 1:3 – Камароўскі, 86.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Мішчанка, Бегуноў, Алісейка, Гарбачык (Букорац, 70), Мышэнка, Хачатуран (к), По, Нікалаевіч (Прэмудраў, 57), Клімовіч (Абрадавіч, 63), Кузьмянок.
Запасныя: Янкоўскі, Салавей, Юсаў, Шчадзін.
ІСЛАЧ: Хаткевіч, Янушкевіч (Рахманаў, 46), Бычанок (Банавіч, 76), Макараў, Глеб (Афанасьеў, 78), Камароўскі (к), Карповіч, Канцавы, Стывен, Адамс, Янсане.
Запасныя: Куршубадзе, Папуш, Рэкіш, Патоцкі.
Папярэджанні: Кузьмянок (64), Бычанок (71).

воскресенье, 20.10.2019 19:39
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры