Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Хоць і таварыскі, а баявы

 

У нядзелю, 14 кастрычніка, каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» правяла на выездзе таварыскі матч з маскоўскім «Дынама». Гульня праходзіла на поле вучэбна-трэніровачнай базы расіян па цалкам непрадказальным сцэнары, а завяршылася з буйным, але нічыйным лікам – 3:3.

У выязным складзе «аўтазаводцаў» адсутнічалі зборнікі Максім Плотнікаў і Уладзіслаў Клімовіч, ивуарыйцы Жан По і Ян Аффі, якім складана было ў кароткія тэрміны атрымаць расійскія візы, а таксама Валерый Гарбачык і Эміль Тымбур – па медыцынскіх паказаннях.

Гульня пачалася з вострых нападаў у выкананні гасцей, якія пераважна дзейнічалі флангамі, тады як гаспадары прыглядаліся да незнаёмага суперніку і паступова захоплівалі цэнтр. У другой палове тайма «Дынама» завалодала ініцыятывай, і незадоўга да перапынку Жоазінья дос Сантас ударам у «дзявятку» вывеў масквічоў наперад.

Пасля выхаду каманд з распранальняў, здавалася, сітуацыя на поле асабліва не змянілася – гаспадары дзейнічалі «першым нумарам». Затое госці былі нястрымныя ў контратаках. Спачатку Багдан Мышэнка пры дапамозе рыкашэту ад дынамаўскага абаронцы паклаў мяч у далёкі кут, а затым Дзмітрый Юсаў пакаціўся ў штрафной і ўвагнаў мяч у сетку з падачы Сяргея Карповіча. Пасля контратак прыйшла чарга стандартных палажэнняў – падача Эдгара Аляхновіча ад кутняга сцяжка знайшла Дзмітрыя Клімовіча, які прабіў пад перакладзіну.

Лік 1:3 падштурхнуў «Дынама», і масквічы зладзілі сапраўдную аблогу штрафной жодзінцаў. І як ні абараняліся «аўтазаводцы», выстаяць перад масіраваным націскам не ўдаліся: спачатку Вячаслаў Грулёў скарыстаўся перадачай Мігеля Кардозу і скараціў адставанне, а затым ужо Кардозу з паса Грулёва зраўняў лік. А там ужо і фінальны свісток прагучаў.

14 кастрычніка, Хімкі, стадыён ВТБ УТБ «Навагорск-Дынама». Таварыскі матч.
ДЫНАМА-МАСКВА – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 3:3.
Галы: 1:0 – Жоазінья, 42. 1:1 – Мышэнка, 49. 1:2 – Юсаў, 68. 1:3 – Дз.Клімовіч, 75. 2:3 – Грулёў, 77. 3:3 – Кардозу, 88.
ДЫНАМА-МАСКВА: Ляшчук, Марозаў, Цеццех, Панчанка (к), Кардозу, Цемнікаў, Жоазінья, Саснін (Грулёў, 74), Казлоў, Луцэнка (Церахаў, 25), Калачоў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Алексіевіч, Катляроў (Салугін, 46), Хачатуран (к) (Аляхновіч, 65), Лявіцкі, Юсаў, Шчэрба (Карповіч, 46), Паўлавец (Дз.Клімовіч, 69), Канцавы (Новік, 46 ), Бабічаў, Мышэнка (Багданаў, 76).

Фота прэс-службы ФК “Дынама-Масква”.

воскресенье, 14.10.2018 16:25
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры