Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

І на другім турэцкім зборы працягваем перамагаць

 

Вынікі «аўтазаводцаў» на першым турэцкім зборы – дзве перамогі і нічыя. Другі збор на анталійскам узбярэжжы «чорна-белыя» таксама пачалі з вікторыі, абыграўшы ў кантрольным матчы ўкраінскі клуб «Прыкарпацце» з Івана-Франкоўска (Д2).

З самага пачатку гульні «Тарпеда-БЕЛАЗ» стараўся гуляць «першым нумарам», кантралюючы мяч і сам ход паядынку. Яшчэ да перапынку ў жодзінцаў было некалькі момантаў для таго, каб павесці ў ліку, але абарона і брамнік украінскай каманды добра рабілі сваю справу, не даючы распячатаць вароты. Але што не ўдалося зрабіць у першым тайме – атрымалася ў другім. Шматхадоўка з удзелам Букораца, Клімовіча, Мышэнка і Гарбачыка завяршылася дакладным ударам Валерыя у далёкі кут. Забіўшы, «аўтазаводцы» не супакоіліся, а працягвалі гнуць сваю лінію.

«Прыкарпацце» адчайна супрацівілася, у адным з эпізодаў іх абаронца вынес мяч ужо з пустых варот, у іншых момантах выдатна спрацаваў галкіпер, а на апошніх хвілінах паядынку ўкраінцы пастараліся арганізаваць навал і выратаваць гульню. Але тарпедаўцы ўпэўнена давялі матч да перамогі.

11 сакавіка, Турцыя, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ПРЫКАРПАЦЦЕ – 1:0
Гол: 1:0 – Гарбачык, 52.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Шчэрба, Гайдучык (Аффі, 65), Лявіцкі (Катляроў, 65), Букорац, Хачатуран, Прэмудраў (Лукашэвіч, 46), Салавей (По, 60), Мышэнка (Абдала, 71), Клімовіч (Мікалаевіч , 65), Гарбачык (Красноў, 71).

понедельник, 11.03.2019 19:56
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры