Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Ігар Крывушэнка будзе сумяшчаць працу ў ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» і кіраўніцтва нацыянальнай зборнай

 

Сёння, адразу па вяртанні з Турцыі, у Ігара Мікалаевіча Крывушэнка адбылася сустрэча са старшынёй Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Сяргеем Мікалаевічам Румасам, вынікам якой стала прызначэнне Ігара Мікалаевіча выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай Рэспублікі Беларусь па футболе. У статусе выконваючага абавязкі спецыяліст прабудзе да пасяджэння выканкама АБФФ, на якім адбудзецца яго зацвярджэнне на пасадзе.

Неабходна адзначыць, што Ігар Крывушэнка працягне працу ў якасці галоўнага трэнера ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» – сумяшчэнне было умовай, пры якой Ігар Мікалаевіч пагадзіўся на прапанову ўзначаліць нацыянальную зборную.

среда, 01.03.2017 20:29
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)
15:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)

партнёры