Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Ігар Крывушэнка: «Будзем выпраўляць памылкі – для таго і працуем»

 

Галоўны трэнер ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Ігар Крывушэнка даў каментар па выніках таварыскага матчу сваёй каманды з грузінскім «Сабуртало» (1:1):

Як і ў папярэдняй гульні, на атаку спрацавалі дастаткова нядрэнна. У першай палове матчу былі тры добрыя моманты, дзе павінны былі забіваць, былі магчымасці і пасля перапынку. Але рэалізацыя пакуль не самая добрая. Ёсць і памылкі, якія будзем разбіраць і выпраўляць – для гэтага і працуем. А так, трэба падзякаваць камандзе за тое, што змагаліся да апошняй хвіліны.
Аляксандр Макась і Ягор Зубовіч прыхварэлі, таму не ўдзельнічалі ў гэтай гульні.

среда, 22.02.2017 19:32
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры