Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Ігар Крывушэнка развітаўся з Жодзіна

 

Матч з «Алмалыкам» стаў развітальным для Ігара Крывушэнка на пасадзе галоўнага трэнера ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ». Перад пачаткам гульні, пры пабудове каманд, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Бацюк падзякаваў Ігара Мікалаевіча за шматгадовую працу ў жодзінскім клубе і пажадаў яму поспехаў у далейшай трэнерскай дзейнасці. Ігару Крывушэнка і Алегу Кузьмянку, які таксама пакідае «Тарпеда-БЕЛАЗ», былі ўручаны памятныя падарункі ад Беларускага аўтазавода і футбольнага клуба. У слове ў адказ Ігар Мікалаевіч падзякаваў кіраўніцтву ААТ «БелАЗ», футбалістам і супрацоўнікам клуба, балельшчыкам каманды.

Характэрна, што ўсю гульню Ігар Мікалаевіч і Алег Піліпавіч актыўна кіравалі дзеяннямі каманды, нібыта і не было растання. Прафесіяналы засталіся прафесіяналамі да канца.

Тарпедаўскі фан-сектар вывесіў на гульні банэр, адрасаваны Ігару Мікалаевічу, і пасля фінальнага свістка трэнер падышоў развітацца з актыўнымі заўзятарамі «чорна-белых» – тут былі і цёплыя словы, і дужыя поціскі рукі. Трыбуны развіталіся з Ігарам Крывушэнка гучнымі апладысментамі.

воскресенье, 23.07.2017 21:28
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры