Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Ігар Крывушэнка: «Такія паядынкі з’яўляюцца своеасаблівай лакмусавай паперкай»

 

Галоўны трэнер ФК «Тарпеда-БЕЛАЗа» Ігар Крывушэнка даў каментар па выніках першага спарынгу ў праграме турэцкага збору, у якім аўтазаводцы абыгралі луганскую «Зару» з лікам 2:0.

– Атрымаўся добры матч з моцным супернікам, якому ўжо праз тыдзень стартаваць у чэмпіянаце Украіны. Такія паядынкі з’яўляюцца своеасаблівай лакмусавай паперкай, бо дапамагаюць выявіць моцныя і слабыя бакі каманды. Сёння ў нас мне спадабалася арганізацыя гульні. Дзейнічалі шчыльна і надзейна, зрэшты, як і планавалі. Ёсць яшчэ шурпатасці з хуткімі выхадамі ў атаку, з той жа рэалізацыяй. Відаць, над чым трэба папрацаваць, таму будзем намагацца ў ходзе збору гэтыя кампаненты падцягнуць.

воскресенье, 19.02.2017 18:28
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры