Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Паўлавец, Ілля Джугір і Яўген Абрамовіч наведалі жодзінскую школу №8
    Падрабязнее
  • Аб карысці кантрольных паядынкаў
    Падрабязнее
  • Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»
    Падрабязнее

Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»

 

Учора шэраг беларускіх электронных СМІ паспяшаўся паведаміць аб тым, што галоўны трэнер ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Ігар Крывушэнка развітаўся з камандай і пакінуў клуб. Але сёння раніцай, у адпаведнасці з працоўным графікам, Ігар Мікалаевіч разам з футбалістамі прыехаў у Жодзіна і працягнуў падрыхтоўку да найбліжэйшай гульні – таварыскага матчу з узбекістанскім «Алмалыкам», тым самым аспрэчыўшы інфармацыю аб ужо адбыўшайся адстаўцы. Разам з тым, спецыяліст пацвердзіў свой хуткі сыход з Жодзіна.

– Яшчэ ў сакавіку, калі адбывалася маё прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай, была дамоўленасць з Сяргеем Мікалаевічам Румасам пра тое, што летам мы вернемся да пытання пра сумяшчэнне пастоў. І вось, пасля вяртання зборнай каманды клубаў з Тайланда, такіая размова адбылася. Мы абмеркавалі сітуацыю са старшынёй федэрацыі і з кіраўніцтвам Беларускага аўтазавода, і ў выніку я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай.

Я працягну працаваць з камандай да спарынгу з «Алмалыкам», дапамагу ўвайсці ў курс спраў Андрэю Вікенцьевічу Зыгмантовічу, які будзе выконваць абавязкі галоўнага трэнера каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» пасля майго сыходу. І толькі ў нядзелю мы з маім памочнікам Алегам Піліпавічам Кузьмянком сапраўды развітаемся з камандай і з усімі людзьмі, з якімі мы працавалі ў Жодзіна гэтыя чатыры з паловай гады.

Хачу падзякаваць футбалістаў, трэнерскі штаб і ўсіх работнікаў клуба за плённае супрацоўніцтва, а таксама ўсіх заўзятараў, якія былі і застаюцца з жодзінскай камандай. Ад усёй душы жадаю «Тарпеда-БЕЛАЗу» далейшага развіцця і прагрэсу.

Футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ» дзякуе Ігару Мікалаевічу Крывушэнка і Алегу Піліпавічу Кузьмянку за шматгадовую добрасумленную працу. Дзякуй вам за тое, што вывелі жодзінскі футбол на моцныя пазіцыі, падарылі нам радасць валодання Кубкам Беларусі і незабыўную атмасферу еўракубкавых баталій. Мы пастараемся захаваць і прымножыць плён вашай працы, а вам жадаем поспехаў у далейшай працы і новых вышынь.

четверг, 20.07.2017 13:49
Актуальная інфармацыя

22 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

13:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ (2000 г.н.)

партнёры