Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Ігар Крывушэнка: «За гэтыя два тыдні зрабілі вялікі аб’ём працы»

 

Галоўны трэнер «Тарпеда-БЕЛАЗа» Ігар Крывушэнка падвёў кароткія вынікі працы каманды на двухтыднёвым вучэбна-трэніровачным зборы, які завяршыўся ў нядзелю.

Правялі дастаткова плённы збор і, перш за ўсё, хачу адзначыць, што кіраўніцтва клуба і БЕЛАЗа стварылі для нас усе неабходныя ўмовы, і за гэта ім асобны дзякуй.

За гэтыя два тыдні зрабілі вялікі аб’ём бегавой працы, працавалі над аднаўленнем тэхнічных навыкаў, надалі ўвагу і тактычным момантам. Усё гэта дазволіла закласці базу для далейшай працы над хуткасцю і інтэнсіўнасцю.

Вынікі спарынгаў, натуральна, важныя, але я б не ставіў гэта ў аснову, тым больш што першыя таймы праводзілі футбалісты мацней, а ў другіх мы выпускалі тых, хто быў на праглядзе, і моладзь з дубля. Таму пра значнасць і аб’ектыўнасць вынікаў, лічу, казаць асабліва ня трэба.

Падчас збору заключылі кантракты з двума навабранцамі – Аганнісянам і Макасем, але селекцыя на гэтым не скончылася, і мы працягваем займацца гэтым пытаннем.

Што датычыцца далейшых планаў, то пасля двух выхадных, з 8 лютага, зноў прыступаем да працы. З 9 па 11 лютага ўдзельнічаем у хатнім турніры «Белазавец-2017», а 16 лютага ляцім на два тыдні на турэцкі збор.

понедельник, 06.02.2017 10:57
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры