Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Ігар Крывушэнка: «Заўтра можа быць усё, што заўгодна!»

 

Галоўны трэнер ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Ігар Крывушэнка даў прэс-канферэнцыю напярэдадні матчу за Суперкубак Беларусі.

– Заўтра матч за Суперкубак. Чаго можна чакаць ад гэтай гульні?

– Як і ад любой кубкавай гульні, чакаць бескампраміснай барацьбы. На кану стаіць тытул, таму, думаю, хлопцы для перамогі аддадуць усе сілы, каб парадаваць заўзятараў. Гэты матч можна назваць выставачнай гульнёй на старце сезона – хочацца ўступіць у яго з добрым настроем.

– Чым для вас больш з’яўляецца гэтая гульня – часткай перадсезоннай падрыхтоўкі ці ўсё ж барацьбой за тытул?

– Цяжка сказаць; напэўна – усё разам. Любы тытул – гэта ўсё ж тытул, таму не скажу, што мы абыякава ставімся да гэтай гульні. Аднак такой задачы, як «кроў з носа», не стаіць. Нам важна разняволіць рабят, каб яны заўтра паказалі свае лепшыя якасці.

– У мінулым сезоне вы паспяхова ўжывалі схему з трыма цэнтральнымі абаронцамі. У гэтым годзе яна па-ранейшаму будзе базавай для каманды?

– Я ўжо казаў неяк, што на сезон у каманды павінна быць дзве-тры схемы. Магчыма, гэтая будзе базавай, магчыма, нейкая іншая. БАТЭ кажа, што хоча змяніцца – і мы таксама можам змяніцца, перайсці да іншай базавай схемы.

– Наколькі вы паспелі вывучыць суперніка? Здаецца, яны таксама спрабуюць схему ў тры цэнтральных …

– Не магу сказаць. У предсезонку я бачыў толькі адну іх гульню ў Турцыі, калі яны сустракаліся з «Дынама» Тбілісі. Тады яны гулялі па схеме 4-3-3. Усё астатняе – толькі па чутках. Думаю, заўтра можа быць усё, што заўгодна – гульня пакажа.

– Зараз у вашай абойме тры нападнікі досыць добрага ўзроўню. Ёсць верагоднасць, што ўсе яны будуць гуляць у стартавым складзе?

– Магчыма ўсё. Тым больш, я лічу, што ў нас ёсць чатыры нападнікі добрага ўзроўню, і паміж імі будзе ісці барацьба за месца ў складзе.

– Тое, што матч будзе праходзіць на штучным пакрыцці, неяк паўплывае на гульню?

– Хіба што сам момант пераходу – пачатак перадсезоннай падрыхтоўкі ў нас праходзіў на штучным полі, потым гулялі на натуральных палях, цяпер зноў – сінтэтыка. У кожнага гэты момант пераходу праходзіць па-рознаму. Натуральна, пэўны цягліцавы дыскамфорт будзе – спадзяюся, гэта не занадта паўплывае на якасць.

– Пачаткоўцы паспелі адаптавацца ў камандзе?

– Так, хлопцы ўліліся ў калектыў, ён у нас нядрэнны, таму гэты працэс у нас праходзіць лёгка, і я не заўважыў, каб нехта з пачаткоўцаў адчуваў з гэтым праблемы.

пятница, 10.03.2017 16:35
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры