Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Ілля Джугір: «Асаблівага хвалявання не было»

 

У матчы з «Крумкачамi» здарылася тое, чаго ўжо дастаткова даўно чакалі жодзінскія заўзятары – у асноўным складзе дэбютаваў яшчэ адзін мясцовы выхаванец, капітан тарпедаўскага дубля Ілля Джугір. Да яго клубная прэс-служба і звярнулася пасля гульні за каментарамі і, зразумела, з віншаваннямі.

– Дзякуй за віншаванні. Асаблівага хвалявання пасля выхаду на поле не было, бо я ўжо паўгода трэніруюся з асновай. Праўда, да фінальнага свістка заставалася зусім няшмат часу, але для першага разу, напэўна, досыць.

– Як паядынак глядзеўся з лаўкі запасных?

– Лічу, што мы цалкам перагульвалі суперніка, дамінавалі і стварылі вялікую колькасць галявых момантаў. І хоць шмат выдатных момантаў не рэалізавалі, буйной перамогі ўсё роўна дамагліся. Радуе і тое, што свае вароты захавалі «сухімі».

– Ці чакаў, што выйдзеш на поле?

– Такія думкі закрадаліся ўжо ў матчы з «Нафтанам», аднак там нам не ўдалося перамагчы, хоць мелі для гэтага масу выдатных магчымасцяў. А вось у гульні з «Крумкачамi» пасля таго, як лік стаў буйным, стала зразумела, што я ці Аляксандр Красноў атрымаем шанец. Удзячны трэнерскаму штабу за давер.

– Нагадай, як пачынаўся твой шлях у футбол.

– Пачаў займацца ў сем гадоў у Сяргея Міхайлавіча Русака, вельмі шмат ўклаў у мяне Дзмітрый Мікалаевіч Дзігілевіч. І хоць мне падабаецца далучацца да нападаў, першапачаткова я дзейнічаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. А вось у аснове мяне больш выкарыстоўваюць справа, і гэта мне па душы, бо такая пазіцыя дазваляе далучацца наперад.

воскресенье, 17.09.2017 16:47
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры