Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5

 

Чарговым месцам наведвання ў рамках акцыі «Тарпеда-БЕЛАЗ» ідзе ў школу» стала сёння жодзінская сярэдняя школа №5. На ўрок футбола да пяцікласнікаў адправіліся футбалісты Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі на чале з трэнерам па навукова-метадычнай рабоце Аляксеем Юшкевічам і ў суправаджэнні прэс-аташэ клуба Сяргея Пузанкевіча.

Урокі футбола ў жодзінскіх школах заўсёды праходзяць вельмі дынамічна і насычана – так, што і хвілінкі вольнай не застаецца. Вось і на гэты раз школьнікам далі агульнае ўяўленне аб асноўных прыёмах працы з мячом, паказалі ім, як праводзяць размінку футбалісты. А затым Іван, Міхаіл і Ян разам з хлопцамі прынялі ўдзел у вясёлай эстафеце з выкарыстаннем мячоў.

У завяршэнне візіту госці падарылі школе камплект гульнявых манішак, а кожнаму з вучняў – буклеты, карткі для аўтографаў і тарпедаўскія бранзалеты. І, здаецца, ніхто з пяцікласнікаў не сышоў з спартзалы без сэлфі з футбалістам.

четверг, 16.11.2017 16:01
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры