Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Каманда прыступіла да трэніровак

 

8 студзеня каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» выйшла з адпачынку і прыступіла да трэніровак. У першы дзень футбалістам быў прадстаўлены новы галоўны трэнер Вадзім Скрыпчанка, які коратка расказаў гульцам аб маючым адбыцца першым этапе падрыхтоўкі да новага сезона і адразу ж прыступіў да заняткаў з камандай.

Трэнерскі штаб Вадзіма Скрыпчанка яшчэ фармуецца, але адзін з яго памочнікаў ужо працуе з камандай – гэта Ігар Слесарчук, знаёмы беларускім аматарам футбола па выступах за «Віцебск», «Шахцёр», «Днепр» і «Славію».

Што тычыцца гульцоў, то большасць з іх ужо прыступіла да трэніровак, за выключэннем Яна Аффі, Жана По і Уладзіміра Бушмы, якія далучацца да партнёраў па камандзе трохі пазней. З арэнд вярнуліся ў Жодзіна Аляксандр Красноў, Ілля Джугір, Ігнат Сідар, Дзмітрый Бялко і Павел Сіліч.

Па заканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў пакінулі клуб Дзмітрый Клімовіч, Сяргей Канцавы, Ілля Алексіевіч і Міхаіл Бабічаў. ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» дзякуе ім за сумесную працу і жадае далейшых поспехаў.

Да канца гэтага тыдня «аўтазаводцы» будуць займацца ва ўцягваючым рэжыме, а з 14 студзеня пачнуць двухразовыя трэніроўкі. З 29 студзеня па 2 лютага ў Жодзіна пройдзе традыцыйны зімовы турнір «Белазавец», якім тарпедаўцы завершаць першы вучэбна-трэніровачны збор. А 11 лютага, пасля разгрузнага тыдня, каманда адправіцца на турэцкі збор.

вторник, 08.01.2019 16:07
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры