Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Камбэк дублёраў у Казянках

У мінулым выязным матчы, у Барысаве, тапедаўскія дублёры не змаглі ўтрымаць перавагу ў два мяча і ў выніку прайгралі. А вось сёння, у вёсцы Казянкі пад Мазыром, у сустрэчы з дублем «Славіі», падапечныя Сяргея Ярмоленка, насупраць, змаглі адыграцца з рахунку 0:2 і атрымаць перамогу.

У першым тайме склад гаспадароў больш чым напалову быў прадстаўлены футбалістамі, якія гуляюць за «аснову», і з імі аўтазаводцам прыйшлося нялёгка. Да таго ж, «Славія» змагла забіць два «хуткіх» гола, так што цяжка было яшчэ і псіхалагічна. Але пасля перапынку тарпедаўцы змаглі пераламаць сітуацыю. Спачатку Аляксандр Красноў скараціў адставанне да мінімуму. Затым, пасля прастрэла Анатоля Макарава ў штрафную, за гасцей «сыграў» рыкашэт. Абстаноўка на поле напалілася, што прывяло да двух выдалення ў складзе «Славіі», і ў самым канцы Аляксандр Драчоў змог вырваць для сваёй каманды перамогу.

Можна сказаць, што гэтай перамогай дублёры павіншавалі братоў Макаравых з паспяховым завяршэннем вучобы ў БДУФК – як раз учора Сцяпану і Анатолю былі ўручаны чырвоныя дыпломы!

1 ліпеня, д.Казянкі, матч першынства дублёраў.
СЛАВІЯ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 2:3
Галы: 1:0 – Слюсар, 4. 2:0 – Ясковіч, 12. 2:1 – Красноў, 65. 2:2 – Канапацкі – аўтагол, 68. 2:3 – Драчоў, 90.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч, Бялко, Джугір (к), Сідар, Лабаноўскі, Смаль, А.Макараў, С.Макараў, Красноў, Каралёнак (Канапелькін, 90+3), Драчоў.

суббота, 01.07.2017 19:19
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры