Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Камо Аганісян: «Атрымліваць прызы прыемна, але я выходжу на поле не з гэтай мэтай»

 

Лепшым гульцом «Тарпеда-БЕЛАЗа» у гульні з «Гомелем» быў прызнаны Камо Аганісян, з якім пагутарыла клубная прэс-служба.

Перамога над «Гомелем» далася нам цяжкавата, хоць момантаў для ўзяцця варот стварылі дастаткова, але ў чарговы раз падвяла рэалізацыя. Так, яшчэ да перапынку былі тры добрыя шанцы, у тым ліку і ў мяне, але добра згуляў варатар суперніка. На жаль, цяжкай і нервовай выдалася канцоўка матчу. Занадта нізка селі, паўстала напружанасць, але добра, што змаглі захаваць пераможны рахунак.

– Цябе не ў першы раз прызнаюць лепшым гульцом матчу…

– Натуральна, атрымліваць прызы вельмі прыемна, але я ж выходжу на поле не з гэтай мэтай, а для таго, каб дапамагчы сваёй камандзе дамагчыся перамогі.

– Пасля гульні ты трапіў у шчыльнае кола юных заўзятараў…

– І гэта таксама прыемна. У мяне няма «зорнай хваробы», таму нікому не адмаўляю ні ў сумесным фота, ні ў зносінах. Бо вельмі хочацца, каб заўзятараў на нашы матчы прыходзіла ўсё больш і больш, а можа быць, хто-небудзь з гэтых хлопцаў у будучыні і стане футбалістам.

– Ты атрымаў выклік у нацыянальную зборную Арменіі, якой трэба будзе згуляць адборачны паядынак у Чарнагорыі…

– Да майго ад’езду ў зборную нам трэба будзе яшчэ правесці гасцявы матч з «Мінскам», таму пакуль усе думкі толькі пра яго, а ўжо потым сканцэнтруюся на гульні зборнай.

воскресенье, 28.05.2017 10:42
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры