Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Камо Аганісян: «Правялі добрыя дзевяноста хвілін і годна выйгралі»

 

Аўтар першага гола аўтазаводцаў у новым чэмпіянаце Камо Аганісян адразу пасля гульні падзяліўся сваімі эмоцыямі.

– Уражанні ад гульні, вядома, добрыя – матч склаўся цяжка, але мы змагаліся да канца і перамаглі. У першыя тры хвіліны мы яшчэ не паспелі сканцэнтравацца, таму прапусцілі гол, і пасля гэтага нейкі час было цяжка увайсці ў сваю гульню. Але пасля правялі добрыя дзевяноста хвілін і годна выйгралі. А мой гол… Атрымаў добры пас – заставалася толькі прабіць. Рады, вядома, што ўдалося забіць, але галоўнае не гэта – галоўнае, што каманда перамагла!

суббота, 01.04.2017 23:09
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры